|
|
Вопрос № 172106 |
Опубликовано 06.03.2013 в 15:52
|
|
| |
Ці з
Добры дзень! я пішу музыку, літаратурныя творы. Я хачу наладзіць іх продаж на сваім асабістым сайце. Ці з'яўляецца гэта прадпрымальніцкай дзейнасцю? Ці патрэбна ў такім выпадку рэгістраваць свой сайт як інтэрнэт-краму? У артыкуле 296 Падатковага кодэкса РБ пералічваюцца віды дзейнасці, якія не лічацца прадпрымальніцкімі. Сярод іх - "дзейнасць незалежных актораў і музыкаў". Такія могуць не рэгістраваць ІП, а плаціць адзіны падатак. Ці датычыцца гэта маёй сітуацыі з продажам сваіх твораў праз інтэрнэт? (прадаваць хачу як у электронным выглядзе (мп3, пдф), так і на фізічных носьбітах па рассылцы). І калі адзіны падатак - гэта пра мяне, то які будзе памер гэтага адзінага падатка? (у рэестры тавараў, за якія ўплочваецца адзіны падатак я, канечне, свайго выпадку не знайшоў). Яшчэ адно пытанне: ці магчыма пасля рэгістрацыі ІП не усталёўваць дакладнага кошта на свой тавар (напрыклад, альбом песень або кнігу), а каб пакупнік сам вызначаў - колькі ён хоча заплаціць за твор? Раман Абрамчук :: Менск
|
Ключевые слова: mp3, інтэрнэт, музыкант, ІП |
Ответов: 1 |
Вы пераблыталi два паняткi. Першы -- гандля сваiмi правамi i другi -- гандль фiзiчнымы носьбiтамi Вашых твораў. У першым выпадку -- гэта не з'яўляецца прадпрымальнiцкай дзейнасцю, у другiм наадварот, з'яўляецца. Таму я б рэкамендаваў падзялiць гэтую дзейнасць, напрыклад, арганiзаваць ЧУП, якi будзе гандляваць Вашымi творамi, i адлiчваць Вам аўтарскi ганарар. Альбо аформiць жонку, як праватнага прадпрымальнiка. У гэтым выпадку пытанняў не бузде нi у каго. I зразумела што каму рабiць. Адносна цэнаў -- вырашаюць толькI дзве асобы -- гандляр i пакупнiк. :: Помогла ли вам эта информация? Да | Нет
Свидерский Эдуард :: 06.03.2013 в 16:26 :: Уточнить вопрос :: Поблагодарить |
| | |
|
|
|
Вопросы, на которые поступил ответ:
|