Андрэй, «Суммированный учет рабочего времени» значыць, што, па-першае, начальнік абраў «учетный период» (відавочна, ад 1 траўня (мая) да 15 сьнежня). Па-другое, была разьлічана агульная колькасьць гадзінаў за гэты «учетный период», выходзячы з нормы 40 гадзінаў на тыдзень, 8 гадзінаў на дзень (напрыклад, 40 гадзінаў*30 тыдняў=1200 гадзінаў). Далей гэтыя 1200 гадзінаў раськідваюцца па працоўных днях – першы дзень 10 гадзінаў, другі дзень 8 гадзінаў, трэці дзень 6 гадзінаў. На тыдзень можа набегчы й болей за 40 гадзінаў, але разам за ўвесь перыяд час не павінны быць болей за 1200 гадзінаў. Пры гэтым, калі ў вас пяцідзённы працоўны тыдзень (ёсьць яшчэ шасьцідзённы працоўны тыдзень), вы павінны адпачываць два выходных дні. У вашым жа выпадку вы шмат перапрацоўваеце - 10 гадзінаў на тыдзень, калі толькі «учетный период» ня доўжыцца болей, то-бок пачаўся раней за 1 траўня, або сканчваецца пазьней за 15 сьнежня (за ўвесь перыяд паводле маіх разьлікаў можа выйсьці 300 гадзінаў). Гэта – гадзіны «сверхурочной работы». На год для аднаго работніка іх павінна быць ня болей за 120 гадзінаў. Яны павінны аплочвацца ў павышаным памеры – не ніжэй двайных «окладов» (2000 руб/гадзіна). Або замест павышанае аплаты паводле дамоўленнасьці з начальнікам даюцца дадатковыя дні адпачынку («адгулы») – 300 гадзінаў/8 гадзінаў=35 «адгулов». Адгулы можна забраць пасьля сканчэньня «учетного периода». Такім парадкам, такі графік незаконны: вы павінны адпачываць два дні на тыдзень (пры пяцідзённым працоўным тыдне) і перапрацоўка не павінна быць такой вялікай. Што датычыць памеру акладу, то мінімальны памер заработнае платы (т.зв.«мінімалка») складае зараз 1240 руб/гадзіна. Гэты памер складаецца зь дзьвюх частак: тарыфнай (аклад) і надтарыфнай (прэміі, надбаўкі, даплаты). Памер прэміяў не абмежаваны, але частка прэміі, большая за 30% ад акладу, выплочваецца за кошт прыбытку (прибыли). Гэта ня выгодна для арганізацыі, бо калі б прэмія была да 30%, яна бы яе плаціла не з уласных грошай, а адносіла б на сабекошт, то-бок роўна на суму прэміі меней плаціла падаткаў. Таму ніхто зараз і ня робіць прэмію болей за 30% ад акладу. У любым выпадку ваш аклад не павінны быць меней за 1240 руб/гадзіна. :: Помогла ли вам эта информация? Да | Нет
Праўнік :: 03.12.2008 в 14:54 :: Уточнить вопрос :: Поблагодарить |