Марына,1. Дтаго каб чалавек адказваў за ўчыненую шкоду (прічіненный вред), трэба каб 1) была шкода; 2) была віна чалавека ў шкодзе; 3) прычынна-выніковая сувязь паміж чалавекавым учынкам і шкодай. У нашай сітуацыі шкода – гэта разьбіты слоік; прычынна-выніковая сувязь – гэта вы ўзялі слоік зьверху – разьбіўся слоік зьнізу. Ня ўсё ясна зь віной. Віна можа быць наўмыснай і неасьцярожнай. У вашай сітуацыі калі і можна казаць пра віну, то толькі пра неасьцярожную і ў форме легкадумства (легкомыслія). Ёсьць яшчэ такая форма неасьцярожнае віны, як нядбаласьць (небрежность) але яна нам не падыходзіць, бо за нядбаласьць можа адказваць чалавек, што ў момант учынку выконвае свае абавязкі (прыкладам, доктар, аперуючы пацыента, чыніць яму шкоду). Легкадумства – гэта калі физическое лицо предвидело возможность наступления вредных последствий своего деяния, но без достаточных оснований рассчитывало на их предотвращение. Цяжка ацаніць, ці думалі вы ў момант, калі бралі слоік зьверху, пра тое, што можа ўпасьці слоік зьнізу. Хутчэй за ўсё не. Але суд можа думаць па-іншаму.Разам з тым можна казаць і пра тое, што ня вы, а прадаўнік учыніў шкоду. Прычынна-выніковая сувязь – прадаўнік дрэнна расклаў тавар, таму слоік і разьбіўся. Віна – неасьцярожная віна ў форме нядбаласьці: физическое лицо не предвидело возможности наступления вредных последствий своего деяния, хотя при необходимой внимательности и предусмотрительности должно было и могло их предвидеть. Інакш кажучы, нядбаласьць ёсьць там, дзе асоба, выконваючы свае абавязкі, парушае нейкае правіла, службовую інструкцыю. Хірург мусіць рабіць так, а ён зрабіў па-іншаму, у выніку пацыенту стала дрэнна. У нашай сітуацыі прадаўнік мусіць раскладваць тавар такім парадкам, а ён зрабіў гэтак (няправільна), таму і разьбіўся слоік. Але правілаў (як выкладваць тавар) няма (прынамсі, я не знайшоў). Закон кажа толькі пра тое, што прадаўнік павіннен ведаць "принципы размещения, выкладки товаров и оформления витрин". Прынцыпы выкладвання тавараў, пэўна, болей вызначаюцца не законамі, а спецыяльнай дысцыплінай – мерчэндайзінгам. Таму прадаўнікова віна, як і вашая, не відавочна. Адпедна, сказаць адназначна, хто будзе адказваць за гэта, ня можна. Звычайна крамы выбачаюць ушкоджаныя тавары на невялікую цану, бо выдаткі на гэта закладваюцца ў іхнія бюджэты. :: Помогла ли вам эта информация? Да | Нет
Праўнік :: 29.04.2009 в 19:50 :: Уточнить вопрос :: Поблагодарить |