Тацьцяна,1. Па-першае, у дзень звальненьня вам абавязаны выплаціць усе сумы выплатаў, што вам належаць. Апроч зарплаты за апошні месяц работы гэтыя выплаты найчасьцей улучаюць (включают) у сябе кампенсацыю за адпачынак, што ня быў выкарыстаны (за неиспользованный отпуск). Калі гэтыя грошы вам не выплочаны й у гэтым ёсьць віна наймальніка (нанимателя), то-бок вашага начальства, то ў дадатак да невыплочаных грошаў вы маеце права зыскаць (взыскать) з наймальніка сярэдні заробак за кожны дзень затрымкі выплаты. 2.Прымусіць наймальніка выплаціць грошы можна, не зьвяртаючыся ў суд, цераз мясцовую межраённую инспекцию труда Министерства труда и социальной защиты Республики Беларусь. Разглядзеўшы вашую справу, інсьпекцыя прадпіша вашаму начальству заплаціць, а таксама можа пакараць яго штрафам. 3.На зварот у суд зь іскам у вас ёсьць месяц ад дня звальненьня. Судовая пошліна па гэтай справе ня плоціцца. Да іскавой заявы трэба прыкласьці копію працоўнай кніжкі, копію загада аб звальненьні. Астатнія дакументы (напр., банкаўскія дакументы пра пералічэньне грошаў на ваш рахунак, калі вы атрымоўваеце зарплату на банкаўскую картачку) суд сам запросіць у наймальніка. 4.Даказаць незаконнасьць звальненьня можна, напрыклад, паказаньнямі сьведкаў. Мяркую, што ў вашым выпадку лепей гэта рабіць у судзе разам зь іншымі незаконна звольненымі работнікамі, бо сам факт масавага ўходу работнікаў паводле ўласнага жаданьня сьведчыць на вашую карысьць. :: Помогла ли вам эта информация? Да | Нет
Праўнік :: 08.01.2009 в 14:54 :: Уточнить вопрос :: Поблагодарить |