|
|
Вопрос № 210452 |
Опубликовано 14.06.2014 в 17:04
|
|
| |
Рэгістрацыя шлюбу па-беларуску
Зьбіраюся празь месяц рэгістраваць шлюб з грамадзянінам Польшчы ў Беларусі, у раённым аддзеле ЗАГСу паводле месца маёй прапіскі. Кіраўнічка ЗАГСу патрабуе перакладу дакументаў жаніха на рускую мову. Рэгістрацыя празь месяц, пераклад будзем рабіць, як прыедзе жаніх - у пачатку ліпеня, такім чынам у нас будзе замала часу. Скажыце, калі ласка, ці могуць узьнікнуць праблемы, калі дакументы будуць перакладзеныя на дзяржаўную беларускую мову? Ці можа кіраўнічка адмовіць нам у тым, каб рэгістрацыю яна рабіла па-беларуску? Ці магу я спаслацца на штосьці, апроч Канстытуцыі? Козіч Настасься Сяргееўна :: Рудзенск
|
Ключевые слова: рэгістрацыя, шлюб, пераклад, дзяржаўная мова |
Ответов: 1 |
Можаце пайсці ў іншы ЗАГС - рэгістраваць шлюб не абавязкова па месцы прапіскі. Дадаткова, не зашкодзіць напісаць скаргу на гэтую загадчыцу ва ўпраўленне юстыцыі аблвыканкама - у нас дзве дзяржаўныя мовы, якія маюць аднолькавы статус. Акрамя Канстытуцыі, можна спасылацца на Закон "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь", а таксама - на Пастанову Савету Міністраў з дня 14 декабря 2005 г. N 1454 "О ПОРЯДКЕ ОРГАНИЗАЦИИ РАБОТЫ С ГРАЖДАНАМИ ВОРГАНАХ, РЕГИСТРИРУЮЩИХ АКТЫ ГРАЖДАНСКОГО СОСТОЯНИЯ,ПО ВЫДАЧЕ СПРАВОК ЛИБО ИНЫХ ДОКУМЕНТОВ, СОДЕРЖАЩИХПОДТВЕРЖДЕНИЕ ФАКТОВ, ИМЕЮЩИХ ЮРИДИЧЕСКОЕ ЗНАЧЕНИЕ" - п.4.1 - "Документы, удостоверяющие личность, выданные компетентными органами иностранных государств и изложенные на иностранном языке, принимаются органом загса при условии их перевода на один из государственных языков Республики Беларусь в порядке, установленном законодательством", п. 29 "По решению лиц, вступающих в брак, орган загса определяет, на каком из государственных языков Республики Беларусь будет производиться регистрация заключения брака, и назначает день и время регистрации заключения брака, о чем производит отметку на заявлении о заключении брака". :: Помогла ли вам эта информация? Да | Нет
Сергей Магонов :: 14.06.2014 в 17:26 :: Уточнить вопрос :: Поблагодарить |
| | |
|
|
|
Вопросы, на которые поступил ответ:
|